logo

Бактэрыялагічная лабараторыя

borisevich

Барысевіч Тарэса Андрэеўна

Заг. лабараторыі

Каб. 375. Тэл. +375 (17) 277 15 35

Гадзіны прыёму:
Панядзелак з 9:00 да 11:00

  Бактэрыялагічная лабараторыя акрэдытаваная ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, аснашчана сучасным абсталяваннем, выконвае шырокі спектр мікрабіялагічных даследаванняў з выкарыстаннем як традыцыйных прынцыпаў дыягностыкі, так і найноўшых методык.

  Лабараторыя мае магчымасць праводзіць даследаванні: 

  • адлучнага органаў дыхання (верхнія і ніжнія дыхальныя шляхі)
  • адлучнага вачэй і вушэй
  • груднога малака
  • адкрытых інфіцыраваных ран
  • мачы, біялагічнага матэрыялу органаў мачапалавой сістэмы на бактэрыяльную флору
  • органаў СКТ на кішачную флору (дысбактэрыёз кішачніка)
  • санітарна-бактэрыялагічныя (аб'ектаў знешняга асяроддзя, вырабаў медыцынскага прызначэння на стэрыльнасць, парфумерна-касметычнай прадукцыі, бытавой хіміі, біялагічны кантроль эфектыўнасці работы паравых і паветраных стэрылізатараў)

  Абсталяванне лабараторыі дазваляе ідэнтыфікаваць каля 500 відаў мікраарганізмаў, адначасова вызначаючы іх адчувальнасць да 16-32 антымікробных прэпаратаў.

  Да паслуг кліентаў: 

  • высокакваліфікаваны персанал лабараторыі, які пастаянна павышае свой прафесійны ўзровень
  • магчымасць атрымання вынікаў даследаванняў у мінімальныя тэрміны
  • правядзенне кансультатыўнай дапамогі па клінічнай мікрабіялогіі

Карыстаючыся паслугамі нашай лабараторыі, Вы можаце быць упэўненыя ў аператыўнасці і максімальнай дакладнасці атрыманых вынікаў.

 

УСТАНОВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ 
Мінскі клінічны кансультатыўна-дыягнастычны цэнтр