logo

Агульная інфармацыяЧас працыНашы ўрачы

Аддзяленне дзённага знаходжання

belchikov

Бельчыкаў Юрый Віктаравіч

Заг. аддзялення, урач-уролаг вышэйшай катэгорыi

Каб.136. Тэл. +375 (17) 277 24 13

Гадзіны прыёму:
Серада: 12:00 - 14:00
5-я субота месяца: с 9:00 – 12:00

  Аддзяленне з'яўляецца шматпрофільным падраздзяленнем.. Праца ў аддзяленні ажыццяўляецца з 8:00 да 18:00 гадзін. Працягласць знаходжання складае ў сярэднім, каля 2-х гадзін (не больш за 6 гадзін), што дазваляе нашым пацыентам атрымліваць лячэнне не змяняючы прывычнага ладу жыцця. Усе палаты двухмесныя. Аддзяленне добраўпарадкавана ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі, у ім працуюць вопытныя, дасведчаныя і адказныя спецыялісты. Усе ўрачы і медыцынскія сёстры маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Пацыенты атрымліваюць медыцынскае абслугоўванне ў камфортных умовах, у самыя кароткія тэрміны, што дазваляе цалкам сканцэнтравацца на працэсе выздараўлення. Лекавае забеспячэнне ажыццяўляецца за кошт сродкаў пацыента. Харчаванне пацыентаў ў аддзяленні не ажыццяўляецца. Аказанне медыцынскай дапамогі праводзяцца па кірунку ўрачэй- спецыялістаў УЗ МККДЦ.

На базе аддзялення працуе аперацыйная. Выконваюцца аперацыі ўралагічнага,  практалагiчнага, ангiахiрургiчнага профілю, у тым ліку з выкарыстаннем апаратаў лазернай і радыёхвалёвай хірургіі.

Пасля праведзенай хірургічнай аперацыі пацыенты знаходзяцца  пад дынамічным кантролем медыцынскага  персаналу  у палатах пасляаперацыйнага назірання.

  У цяперашні час у аддзяленні праводзяцца наступныя віды аказання медыцынскай дапамогі: 

  • Дынамічнае назіранне за пацыентамі пасля праведзеных  складаных  метадаў дыягностыкі, а таксама лячэбных маніпуляцый і малаінвазіўных хірургічных умяшанняў.
  • Выкананне хірургічных аперацый па ўралагічнаму і практалагiчнаму профілях з перадаперацыйнай падрыхтоўкай і наступным назіраннем на койках пасляаперацыйнага назірання.
  • Дадатковая  дыягностыка і кансультацыі спецыялістамі  МККДЦ   пацыентаў, якія знаходзяцца на  лячэннi ў  аддзяленні (па паказаннях).
  • Кансультацыі пацыентаў  ўрачом - анестэзіёлагам  з вызначэннем паказанняў і аб'ёму анестэзіялагічнай дапамогi перад эндаскапічнымi даследаваннямі.
  • Анестэзіёлагiчнае забеспячэнне хірургічных аперацый  складаных інвазівных метадаў дыягностыкі і эндаскапічных маніпуляцый (фібрагастраскапія, калонаскапія, эндасонаграфiя, энтераскопiя, цiстаскапiя, біяпсія ўнутраных органаў і інш.).
  • Кровапусканне з абменным замяшчэннем фізіялагічным растворам ў гематалагічных пацыентаў з наступным гемадынамічным назіраннем у аддзяленні.
  • Трансрэктальная мультифакальная біяпсія прадсталёвай залозы пад ультрагукавым кантролем з наступным назiраннем  за пацыентамi  ў аддзяленні.
  • Нутравенныя інфузii імунаглабулінаў  пацыентам з першаснымі   імунадэфіцытнымi станамі.
  • Правядзенне курсавога лячэння ў пацыентаў, накіраваных страхавымі кампаніямі, пры наяўнасцi ў iх прыкмет часовай непрацаздольнасці.
  • Аказанне экстраннай медыцынскай дапамогі і неадкладнай дыягностыкі  пацыентам, якія наведваюць МККДЦ.

Час працы

Урачы аддзялення дзённага знаходжання

Бельчык Юрый Віктаравіч

Заг.аддзялення, урач-уролаг вышэйшай катэгорыi, стаж работы па спецыяльнасці больш за 15 гадоў

Бiгвава Нона Север'янаўна

Урач анестэзiёлаг-рэаніматолаг вышэйшай катэгорыі, стаж працы па спецыяльнасці больш за 30 гадоў

 


 

УСТАНОВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ 
Мінскі клінічны кансультатыўна-дыягнастычны цэнтр