Стварэнне Мінскага клінічнага кансультатыўна-дыягнастычнага цэнтра, як і многіх іншых цэнтраў былога Савецкага Саюза, было ініцыявана міністрам аховы здароўя СССР Чазавым Я. І. і ўваходзіла ва ўрадавую праграму Беларускай ССР як прыярытэтная задача па далейшым удасканаленні аховы здароўя рэспублікі.

14 лістапада 1989 г. адбылося адкрыццё дыягнастычнага цэнтра - медыцынскай установы новага тыпу ў сістэме аховы здароўя г. Мінска і краіны.

photo_2018-02-09_11-34-08 (3)
Самы хвалюючы момант адкрыцця дыягнастычнага цэнтра: галоўны ўрач Талкачоў Анатоль Васільевіч і міністр аховы здароўя РБ Улашчык Уладзімір Сяргеевіч
 
photo_2018-02-09_11-34-08 (2)
Адкрыццё кабінета МРТ

 

   У аснову стварэння цэнтра закладвалася ідэя засяроджвання унікальнага, які не мае аналагаў у СССР, медыцынскага абсталявання, падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў.

   Які прайшоў з моманту адкрыцця перыяд часу ўключыў у сябе будаўніцтва і рэканструкцыю цэнтра, адкрыццё новых дыягнастычных аддзяленняў і кабінетаў, пашырэнне спектру прыёму лекараў-кансультантаў. Асвоены і ўкаранёны найноўшыя медыцынскія тэхналогіі, у цэнтры падрыхтаваны і працуюць высокакваліфікаваныя ўрачы(дактары і кандыдаты навук, дактары вышэйшай і першай катэгорый) і медыцынскія сёстры, інжынеры, абслугоўваючы персанал. Распрацоўкі цэнтра, новыя метады дыягностыкі далі магутны штуршок для развіцця высокаспецыялізаваная службаў і відаў медыцынскай дапамогі ў іншых лячэбных установах рэспублікі.

photo_2018-02-09_11-34-07
Так выглядаў дыягнастычны цэнтр ў 1990 годзе
 
 
photo_2018-02-09_11-34-07 (2)
Калектыў цэнтра ў год адкрыцця

 

   Складнікі поспеху цэнтра - камандная праца прафесіяналаў, захаванне лепшых традыцый айчыннай медыцыны ў спалучэнні з перадавымі дасягненнямі сусветнай медыцынскай навукі і практыкі, сучасных тэхналогій, карпаратыўная культура і этыка.

   За ўвесь час існавання дыягнастычнага цэнтра дзейнасць яго заўсёды была накіравана на забеспячэнне максімальнай даступнасці для насельніцтва сучасных высокаінфарматыўных метадаў дыягностыкі і лячэння, комплекснай дыягнастычнай, кансультатыўнай, лячэбнай і прафілактычнай дапамогі як насельніцтву, так і ўстановам аховы здароўя.

 У цяперашні час у МККДЦ функцыянуюць наступныя клінічныя структурныя падраздзяленні:

 Кансультацыйнае аддзяленне (урачы-кансультанты па наступных напрамках - гематалогія, гастраэнтералогія, рэўматалогія, алергалогія, імуналогія, стаматалогія, практолаг, уралогія, нефралогія, пульманалогія, оталарынголаг, афтальмалогія, ангіяхірургія);

 Неўралагічнае аддзяленне (у складзе якога маецца гарадскі цэнтр параксізмальных станаў);

Аддзяленне ультрагукавой дыягностыкі;

Аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі;

Аддзяленне эндаскапіі;

Аддзел прамянёвай дыягностыкі:

  • рэнтгенаўскае аддзяленне, уключаючы кампутарную тамаграфію і астэадэнсіаметрыю;
  • кабінет магнітна-рэзананснай тамаграфіі;

лабараторыі:

  • ізатопная лабараторыя з функцыямі радыенукліднай дыягностыкі;
  • Лабараторыя клінічнай патагісталогіі;
  • Клініка-дыягнастычная лабараторыя;
  • бактэрыялагічная лабараторыя;

Аддзяленне дзённага знаходжання 

  У калектыве цэнтра ва ўсе час быў і захоўваецца спрыяльны мікраклімат, добразычлівыя адносіны паміж калегамі і да ўсіх прыходзячых пацыентаў.

  Калектыву цэнтра ўласцівыя высокая культура ў працы, пачуццё глыбокага гуманізму і адказнасці за лёс пацыентаў. 

  Цэнтр - актыўны ўдзельнік міжнароднай асацыяцыі дыягнастычных цэнтраў, і свой вопыт шчодра перадае іншым установам.

  На базе цэнтра праводзяцца канферэнцыі і навучальныя семінары, падтрымліваюцца цесныя сувязі з шэрагам замежных устаноў і кампаній (Японіі, Кітая, Германіі, Галандыі, ЗША і інш.), якія узбагачаюць сябе і іншых перадавым вопытам і новымі тэхналогіямі.