Стварэнне Мінскага клінічнага кансультатыўна-дыягнастычнага цэнтра, як і многіх іншых цэнтраў былога Савецкага Саюза, было iнiцыявана міністрам Аховы здароўя СССР Чазавым Я. І. і ўваходзіла ва ўрадавую праграму Беларускай ССР як прыярытэтная задача па далейшым удасканаленні аховы здароўя рэспублікі.

14 лістапада 1989 г. адбылося адкрыццё дыягнастычнага цэнтра - медыцынскай установы новага тыпу ў сістэме аховы здароўя г. Мінска і краіны.

У аснову стварэння цэнтра закладвалася ідэя засяроджвання унікальнага, якое не мае аналагаў у СССР, медыцынскага абсталявання, падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў.

Перыяд часу, які прайшоў з моманту адкрыцця ўключыў у сябе будаўніцтва і рэканструкцыю цэнтра, адкрыццё новых дыягнастычных аддзяленняў і кабінетаў, пашырэнне спектру прыёму ўрачоў-кансультантаў. Асвоены і ўкаранёны найноўшыя медыцынскія тэхналогіі, у цэнтры падрыхтаваны і працуюць высокакваліфікаваныя ўрачы(дактары і кандыдаты навук, дактары вышэйшай і першай катэгорый) і медыцынскія сёстры, інжынеры, абслугоўваючы персанал. Распрацоўкі цэнтра, новыя метады дыягностыкі далі магутны штуршок для развіцця высокаспецыялізаваных службаў і відаў медыцынскай дапамогі ў іншых лячэбных установах рэспублікі.

Складнікі поспеху цэнтра - камандная праца прафесіяналаў, захаванне лепшых традыцый айчыннай медыцыны ў спалучэнні з перадавымі дасягненнямі сусветнай медыцынскай навукі і практыкі, сучасных тэхналогій, карпаратыўная культура і этыка.

За ўвесь час існавання дыягнастычнага цэнтра дзейнасць яго заўсёды была накіравана на забеспячэнне максімальнай даступнасці для насельніцтва сучасных высокаінфарматыўных метадаў дыягностыкі і лячэння, комплексную дыягнастычную, кансультатыўную, лячэбную і прафілактычную дапамогу як насельніцтву, так і ўстановам аховы здароўя.

У калектыве цэнтра ва ўвесь часы быў і захоўваецца спрыяльны мікраклімат, добразычлівыя адносіны паміж калегамі і да ўсіх прыхоздячых пацыентам.

Калектыву цэнтра ўласцівыя высокая культура ў працы, пачуццё глыбокага гуманізму і адказнасці за лёс пацыентаў.

Цэнтр - актыўны ўдзельнік міжнароднай асацыяцыі дыягнастычных цэнтраў, і свой вопыт шчодра перадае іншым установам.

На базе цэнтра праводзяцца канферэнцыі і навучальныя семінары, падтрымліваюцца цесныя сувязі з шэрагам замежных устаноў і кампаній (Японіі, Кітая, Германіі, Галандыі, ЗША і інш.), узбагачаючы сябе і іншых перадавым вопытам і новымі тэхналогіямі.