Кураленя Святлана Фёдараўна
Каб. 354. Тэл. +375 (17) 399 94 52
Гадзіны прыёму:
Аўторак: з 16:00 до 18:00
Чацвер: з 9:00 до 11:00
Лабараторыя клінічнай патагiсталогii УЗ МККДЦ аснашчана сучасным гісталагічным і аптычным абсталяваннем нямецкай фірмы Leica Microsystems і японскай фірмы Olympus, укамплектавана высокакваліфікаваным персаналам і працуе ў дзве змены.
Вялікай перавагай лабараторыі з'яўляецца магчымасць дастаўкі бiапсiйнага матэрыялу ў кароткі час і ў межах аднаго будынка.
Тэрміны правядзення бiапсiйнга даследавання ў лабараторыі да 7 рабочых дзён, падаўжэнне тэрмінаў (на 1-2 дня) можа быць выклікана неабходнасцю выкарыстоўвання дадатковых метадаў даследавання, правядзення кансультацый са спецыялістамі кафедры паталагічнай анатоміі БДМУ, альбо, пры апрацоўцы буйных аб'ектаў, неабходнасцю больш працяглай праводкі матэрыялу.
Цыталагічнае даследаванне праводзіцца ў дзень звароту пацыента.
Лабараторыя мае магчымасць правядзення кансультацыйных даследаванняў гатовых гісталагічных і цыталагічных прэпаратаў з лячэбных устаноў Беларусі і іншых краін.
У лабараторыі клінічнай патагiсталогii актыўна выкарыстоўваецца гiстахiмiчны метад даследавання (спецыяльныя афарбоўкі для выяўлення паталагічных працэсаў): выкарыстоўваюцца афарбоўкі на муцыны, афарбоўка па Ван-Гiзону, з рэактывам Шыф, на амiлоiд, з трыхромам, на грыбы, па Цылю-Нiльсану (на мікабактэрыi) . Неабходна адзначыць, што такога роду даследаваннi праводзяцца не ва ўсіх патолагаанатамічных аддзяленнях горада.
Найбольшая колькасць бiапсiйнага матэрыялу ў лабараторыю паступае з эндаскапічнага аддзялення МККДЦ, матэрыял прадстаўлены бiаптатамi з органаў СКТ (стрававод, страўнік, 12-перстнай кішка і фатэраў сасок, тоўстая і прамая кішка, тонкая кішка). Можна адзначыць, што лабараторыя спецыялізуецца на даследаваннях органаў СКТ.
У лабараторыі таксама даследуецца бiапсiйны і цыталагічны матэрыял, забраны спецыялістамі кансультацыйнага аддзялення цэнтра пры гінекалагічных, ўралагічных, практалагiчных і стаматалагічных захворваннях, праводзіцца цыталагічнае даследаванне пры захворваннях шчытападобнай залозы, малочнай залозы, даследаванне бiаптатаў скуры і падскурна-тлушчавай абалоніны (матэрыял паступае з маніпуляцыйнага кабінета аддзялення дзённага знаходжання).
З 2012г. ў лабараторыі праводзіцца даследаванне бiаптатаў прадсталёвай залозы, атрыманых пры трансрэктальнай пункцыоннай біапсіі прастаты пад кантролем УГД. Гэта даследаванне дазваляе ў большасці выпадкаў верыфікаваць дыягназ злаякаснага наватвора прастаты.